Медведь_По_Имени_Бо
я хотел бы быть стекольщиком в мире, где никому нет дела до стекла...
"Прысьвячаецца двум асобам, другая зь іх - рыфма, якую я праклінаю, ды што праклёнам б'е мяне. Зь першай асобай я на жаль не знаёмы". Вечар

...8, 9, 10...

8.
...Адлік.
Пачні зь пяці
Ды не спыняйся да нуля ісьці.
Пяцёрка - ты жывая, нуль - спадаеш.
Кома.
Бель сьценаў, койка,
Жыцьцясон - знаёма -
Лякарняў край чужых прасьцін.

9.
Званок.
"Але?..", не тэлефон - у мазгу
Трымціць раз дзесяць,
Дзевяць, восем і каля
таго. Прачнісь ды адкажы "Агу!"
"Сон-кома ззаду", хтось абвесьціць.
Цяпер зь пяцёркі да нуля.
Пачні лічыць нанова,
Немаўля.

10.
"Ты сам лічы
Свой крочны шлях дадому",
- Кажаш. Я лічу.
Тым часам ты маўчы,
Бо мы зашмат ужо сказалі
аднае адному.
Пачну зь пяці - і да нуля - у кому,
Паглядзім, хто хутчэй пасьне
Ды першы прыбяжыць
Да злому...

3:50 a.m.
11.07.2009
Вечар

@музыка: шум кулера

@настроение: задумчивое

@темы: ночной бред