я хотел бы быть стекольщиком в мире, где никому нет дела до стекла...
...Ноч. Палю...

Ноч. Палю. Адзін? Няхай.
Я - не я, а толькі кропка,
Гук прыцішанага крока.
Сьпіш ці не? Пайду. Бывай.

Сьціхне трохі крокаў грукат,
Ты пасьнеш - па сьне ды пешшу
Шпацыруеш шлях між межаў.
Мне ж - навова класьці брук.

Ты зрачэшся з мрояў лісьця
Белым покрывам прасьцінкі.
Час гадзіньнікам працімкаў,
Прачынайся, азірніся..

Хтосьці зьнік? Няхай, бывае..
Штосьці зьнікла - пасьміхнешся.
Ля каменнага узьлесься
Я.. згубіў хаду. Бывай.

Мне - у шляхі. Кірунак - поўнач.
Кінуў цень на коўдру ранкам,
Цьмянай плямай, шызым акрам.
Прачынайся. Я не побач.

2:38 a.m.
26.07.2009
Вечар

@настроение: што тая кропля вады, крохкая ды мізэрная..

@темы: з ночы й да раніцы..